Беларусы Кракава выйшлі на акцыю ў падтрымку Ўкраіны
31 снежня 2022
79

Украінцы, беларусы і палякі прынялі ўдзел 31 снежня 2022 года ў акцыі падтрымкі ўкраінскага народа, які змагаецца з расійскай агрэсіяй. 

Акрамя словаў у падтрымку Ўкраіны, гучалі словы салідарнасці з беларускімі палоітвязнямі, якія мучаюцца ў лукашэнкаўскіх засценках. Выказваліся пажаданні смерці дыктатарам і гучала песня “Пагоня” на словы Максіма Багдановіча, перадае тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Нагадаем, што  10 кастрычніка 2022 года ўкраінцы ў Кракаве арганізавалі антываенную акцыю. Да яе далучыліся беларусы і палякі.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”