Беларусы Масквы адправілі паштоўкі палітзняволеным імяніннікам
7 жніўня 2022
146

«Палітвязні — нашы героі», — цытуе іх словы телеграм-канал ліквідаванага лукашэнкаўскімі ўладамі Праваабарончага цэнтру «Вясна».

Паштоўкі былі накіраваны Лаптановічу Ігару, Хаміцэвічу Міхалу, Забаштанскай Аліне, Шаламіцкаму Аляксандру, Лангелееву Віктару, Дзербыш Ганне, Нічыпарку Алегу, Андрасюку Арцёму, Фалькіну Яну, Канцевічу Філіпу, Спірыдонаву Аляксею.

Беларусы Масквы кожны тыдзень падпісваюць паштоўкі і віншуюць палітвязняў Беларусі з народзінамі“, – сцвярджаецца ў тэлеграм-канале “Беларусы Масквы“.

Згодна сайту праваабарончай арганизацыі, на 7 жніўня 2022 года ў Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1262 чалавекі.