Беларусы Масквы і Рыму даслалі палітвязням грошы і лісты
3 кастрычніка 2022
156

Традыйцыйнае нядзельнае напісанне лістоў палітвязням зладзілі 2 кастрычніка 2022 года беларусы Масквы. Днём раней у Рыме збіралі грошы палітзняволенай Крысціне Чаранковай.

Беларусы Масквы кожны тыдзень збіраюцца, каб падпісаць паштоўкі і павіншаваць з народзінамі палітзняволенных Беларусі. Гэтым разам яны павіншавалі 10 палітвязняў, піша тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”.

У сваю чаргу рымскія беларусы ў межах аб’яўленага Дня спартыўнай салідарнасці зладзілі акцыю салідарнасці з вольнымі спартоўцамі і беларускімі палітвязнямі, а таксама сабралі сродкі на падтрымку палітзняволенай Крысціны Чаранковай. Яна была затрымана 22 сакавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы за некалькі пастоў у Instagram паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці). 

За данат Крысціне кожны атрымаў паштоўку з яе малюнкам, якую зможа даслаць беларускім палітвязням”, – перадае тэлеграм-канал Athletes for Freedom.

Нагадаем, што тры дні (30 верасня – 2 кастрычніка 2022 года), цягам якіх дыяспара адзначала першы Дзень спартыўнай салідарнасці, вызначыліся разнастайнымі спартовымі мерапрыемствамі, праведзенымі беларусамі па ўсім свеце.

Фота: тэлеграм-каналы “Беларусы Москвы — народный канал” і Athletes for Freedom