Беларусы Масквы павіншавалі палітвязняў з днямі народзінаў
29 студзеня 2023
127

У адрас дваццаці аднаго палітычнага зняволенага беларусы расійскай сталіцы адправілі 29 студзеня 2023 года віншавальныя лісты.

Сёняшнія паштоўкі і лісты з віншаваннямі з народзінамі павінны атрымаць беларускія палітвязні: Седзянеўскі Юрый, Мельнік Уладзімір, Сотнікаў Антон, Осіпаў Ціхан, Максімаў Павел, Прусаў Віктар, Гваздзелка Раман, Бабарыка Эдуард, Баброў Антон, Улан Рамуальд, Цімафееў Аляксандр, Заблоцкі Арцём, Дзіброў Віктар, Передня Данута, Кузуб Уладзімір, Алебовіч Ірына, Галоўкін Аляксей, Панасік Валянцін, Крашакоў Павел, Селіцкі Аляксандр, Баяровіч Аляксей”, – распавядаецца ў тэлеграм-канале “Беларусы Москвы — народный канал”.

Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст, можна даведацца на сайце Праваабарончана цэнтру “Вясна”.

Раней у студзені 2023 года беларусы расійскай сталіцы адправілі зняволеным з палітычных прычын суайчыннікам на Радзіме паштоўкі і віншаванні са Старым Новым годам і днямі народзінаў.

У Берліне і Маскве дыяспара арганізавала мерапрыемствы з нагоды Божага Нараджэння па юліянскім календары, павіншаваўшы з ім суайчынннікаў, перш за ўсё тых, хто мучаецца ў лукашэнкаўскіх засценках. Таксама віншаванні з Калядамі і іменінамі палітзняволеным у РБ накіравалі беларусы Санкт-Пецярбургу.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Москвы — народный канал”