Беларусы на другім месцы па колькасці сярод іншаземцаў у Літве
17 студзеня 2023
192

Колькасць беларусаў у Літве амаль дасягнула 50 тыс. чалавек. На першым месцы сярод іншаземцаў у гэтай краіне – украінцы, якіх больш за 94 тысячы.

Па даных Дэпартамента міграцыі Літвы, на якія спасылаецца інтэрнэт-выданне “Дэлфі”, агульная лічба зарэгістраваных і пражываючых у Літве замежнікаў складае 189 411 чаловек на канец 2022 года. Паўгады раней іх было 145 118. У пачатку ж 2022 года іншаземцы складалі колькасць у 100 184 чалавекі.

Наибольшая доля проживающих в Литве иностранцев приходится на граждан Украины – 94 891. Более двух третей из них прибыли в Литву, спасаясь от войны в своей стране. Вторую по величине группу иностранцев составляют граждане Беларуси. Их в Литве зарегистрировано 48 804. На третьем месте находятся граждане России – их насчитывается 15 706”, – гаворыцца ў паведамленні.

У той жа час грамадзянам РБ у Літве выдана больш за ўсіх сярод іншых замежных грамадзян дазволаў на часовае пражыванне на падставе працы – 25 556.

У лістападзе 2022 года літоўскі Цэнтр даследаванняў Усходняй Еўропы паведамляў, што ў Літве знаходзілася прыкладна 40 тыс. грамадзян Беларусі, з якіх каля 86% – з палітычных прычын. Большасць беларусаў, якія прыехалі ў Літву – гэта асобы працаздольнага ўзросту, што маюць тут пастаянную крыніцу даходу (амаль 70%). 68% рэспандэнтаў маюць від на жыхарства ў Літве, 15% – гуманітарную візу,  а крыху больш за 8% атрымалі афіцыйнае прытулак або чакаюць рашэння аб прадастаўленні прытулку.

Згодна сацыялагічнаму даследаванні Фонда імя Фрыдрыха Эберта, вынікі якога былі апублікаваны ў жніўні 2022 года, дыскрымінацыю і непрыязнасць да сябе на нацыянальнай глебе адчулі 16% беларусаў у Літве. У Грузіі гэты паказчык на ўзроўні 39% , у Польшчы – 31%.