Беларусы паўночнага ўсходу ЗША ўзгадалі другую гадавіну пратэстаў
Другую гадавіну скрадзеных выбраў 2020 года і пачатку беспрэцэдэнтных пратэстаў супраць фальсіфікацый і гвалту сілавікоў узгадалі 14 жніўня 2022 года беларусы Бостану і Новай Англіі, што на паўночным усходзе ЗША.
Падчас акцыі яны ўшанавалі памяць тых, хто быў забіты, і падтрымалі палітзняволеных. Традыцыйна, мерапрыемства адбылося каля помніка Тадэвушу Касцюшку.
Таксама быў зачытаны адмысловы ліст прадстаўніка ад Масачусетса ў Кангрэсе ЗША Біла Кітынга – кіраўніка падкамітэту па Еўропе і аднаго з заснавальнікаў групы «Friends of Belarus», піша тэлеграм-канал «Афіша беларусаў Бостана».
Матэрыялы па тэме: