Беларусы Паўночнай Амерыкі рыхтуюцца да сваёй 34-й сустрэчы
12 жніўня 2022
155

Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне (БАЗА) пры падтрымцы Згуртаваньня Беларусаў Канады запрашае ўсіх беларусаў Паўночнай Амерыкі на 34-ю Сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі, якая запланавана ў Беларускім цэнтры ў Саўт Рывер, Нью-Джэрсі.

Тэмай сустрэчы названыя новыя мэты і задачы Паўночна-Амерыканскай дыяспары ва ўмовах акупацыі Беларусі і вайны ва Ўкраіне, паведамляецца на сайце «БАЗА Нью-Йорк».

Ганаровымі гасцямі сустрэчы абазначаны Івонка Сурвіла і Зянон Пазьняк. Госці з Беларусі: Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская.

Дакладны адрас месца правядзення мерапрыемства: Беларускі цэнтр ў Саўт Рывер, Нью-Джэрсі (284 Whitehead Ave, South River, NJ 08882).