
У польскім Шчэціне 25 верасня 2022 года прайшла антываенная акцыя пратэста беларусаў.
Удзельнікі акцыі лічаць, што Аляксандр Лукашэнка, ці як яны яго назвалі “галоўны пацук Беларусі”, нікому не патрэбны. І адзінае месца, дзе яго чакаюць – гэта фронт. Менавіта яго адпраўка туды не дасць правесці таго, што адбываецца ў Расіі – так званай частковай мабілізацыі.
“Каб наша родная Беларусь стала краінай, куды прыемна вяртацца да дому й сяброў, а не ў лапы рэжыма за краты. Наша Беларусь з “клачка стабільнасці” абавязкова ператварыцца ў еўрапейскую дзяржаву. А мы зробім дзеля гэтага ўсё неабходнае!” – цытуе маніфестантаў тэлеграм-канал “The Бульба”.
“Интересно получилось“, – распавядае пра акцыю адзін з яе ўдзельнікаў пад нікам iahonom.
Матэрыялы па тэме: