
Сустрэчай з прадстаўніком Byрol, а таксама сябрам Аб’яднанага пераходнага кабінету Аляксандрам Азаравым адзначылся 18 верасня 2022 года штотыднёвая акцыя салідарнасці беларусаў трох гарадоў у Польшчы – Гданьска, Сопата і Гдыні.
“На сваёй штотыднёвай акцыі салідарнасці мы разам заклікалі ўсіх беларусаў замежжа далучацца да Плана Перамога”, – паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
Пра план “Перамога” стала вядома больш за год таму, калі пра яго заявіла аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў Byрol. Сітуацыйна-аналітычны цэнтр пры ім сцвярджае, што план цалкам гатовы і толькі ўдасканальваецца, перадае Malanka.media. Далучыцца да яго можа кожны праз адпаведны ананімны чат-бот, які не патрабуе называць імя ці нумар тэлефона.
Даны план з’яўляецца часткай сілавога сцэнарыя па змене дыктатарскай улады ў Беларусі, галоўная мэта якога — усталяваць кантроль над краінай і такім чынам вярнуць у дзяржаву законнасць і правапарадак.
Нагадаем, што Аляксандр Азараў з’яўляецца прадстаўніком кабінета Святланы Ціханоўскай па аднаўленні правапарадку. Гэты Аб’яднаны пераходны кабінет быў створаны 9 жніўня 2022 года на канферэнцыі “Новая Беларусь”.
Фота: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: