Беларусы Санкт-Пецярбургу павіншавалі палітвязняў з Калядамі

Віншаванні з Калядамі і іменінамі накіравалі беларусы Санкт-Пецярбургу палітзняволеным у РБ.
«Свету, дабрабыту і натхнення ў вашыя сэрцы!!! Пішам паштоўкі студзеньскім імяннікам!!! Ніхто нічога не забыўся», — цытуе піцерскіх беларусаў тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”.
Нагадаем, што расійскія беларусы пастаянна віншуюць палітвязняў з іх днямі нараджэння.
Фота: тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”
Матэрыялы па тэме: