
Грамадскае аб’яднанне “Беларусы Швецыі” абвесціла аб пачатку прыёма заявак ад кандыдатаў у праўленне арганізацыі.
“У гэтым годзе мы вітаем кандыдатаў з досведам арганізацыі мерапрыемстваў, навыкамі вядзення сацыяльных сетак, публічных выступаў. Праца ў праўленні прадугледжвае ўдзел у сустрэчах рады і вызначэнне прыярытэтаў дзейнасці арганізацыі на год. Пасада чальца Рады “Беларусаў Швецыі” – валанцёрская праца, якая патрабуе адказнасці і ідэйнасці, і дае ўнікальную магчымасць атрымаць каштоўны досьвед прыкладной дэмакратыі і асабістага развіцця”, – паведамляецца ў тэлеграм-канале Sveriges Belarusier.
Там жа гаворыцца, што Выбарчы камітэт “Беларусаў Швецыі” запрашае кандыдатаў падаць сваю заяўку да 5 сакавіка 2023 года на электронную скрыню valberedning@sverigesbelarusier.eu. “Напішыце коратка пра свае кампетэнцыі, вашае бачанне супрацы з праўленнем “Беларусаў Швецыі” ды распавядзіце любыя дэталі, якія лічыце важнымі”, – адзначаецца ў абвестц для тых, хто хоча палепшыць жыццё беларусаў у Швецыі, пашырыць цікаўнасць да беларускай культуры, арганізоўваць мерапрыемствы і распавядаць шырокай публіцы ў Швецыі пра Беларусь.
Нагадаем, што ў снежні 2022 года ў шведскім парламенце аднавіла працу група падтрымкі Беларусі.
Матэрыялы па тэме: