Беларусы ў Чарнагорыі абураны зрывам канцэрта “Ляписа Трубецкого”
19 лютага 2023
288

Народная амбасада Беларусі ў Чарнагорыі назвала беспрыцэдэнтнай агрэсію, якая была праяўлена падчас арганізацыі выступлення 14-15 лютага 2023 года беларускай групы “Ляпис Трубецкой” у гэтай краіне.

Народное посольство Беларуси в Черногории выражает обеспокоенность в связи со срывом концерта “Ляписа Трубецкого” – известной музыкальной группы, ставшей символом свободы и правды”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале “Канал народного посольства Беларуси в Черногории”.

Там жа адзначаецца, што для адмены канцэрта была праведзена акцыя прасербскіх актывістаў каля клуба ў горадзе Будва, распаўсюджвалася інфармацыя аб магчымых бомбах у будынку. 

Черногория стала новым домом для множества беларусов, преследуемых в их родной стране за стремление к правде и свободе слова. Здесь беларусы могут чувствовать себя в безопасности, а данная агрессия в сторону белорусско-украинской группы, поддерживающей  беларусов и украинцев в их борьбе за свободу, беспрецедентна”, – адзначаецца ў паведамленні.

Чарнагорскія беларусы спадзяюцца, што праваахоўчыя органы Чарнагорыі зробяць усё магчымае, каб падобныя інцэдэнты больш не паўтарыліся, а Чарнагорыя застанецца гасціннай краінай, адкрытай для творчых асоб і культурных мерапрыемстваў.

Яны падзякавалі мясцовую Кааліцыю арганізатараў антываенных акцый, якая накіравала адпаведны зварот прэмьер-міністру і МУС краіны, а таксама амбасаду Ўкраіны за афіцыйную заяву адносна адмены канцэрта.

Лічым неабходным выразна падкрэсліць: любы ціск як на ўладальнікаў клуба, дзе павінен быў адбыцца выступ, так і ўкраінскіх гасцей, а таксама публічнае дэманстраванне агрэсіі і мовы нянавісці з’яўляюцца абсалютна непрымальнымі і павінны быць катэгарычна асуджаныя”, – гаворыцца ў заяве ўкраінскай амбасады на яе старонцы ў Facebook.

Нагадаем, што гурт “Ляпис Трубецкой” быў вымушаны адмяніць канцэрт у чарнагорскім горадзе Котар 15 лютага 2023 года, а раней таксама ў Будве і сталіцы Сербіі Бялградзе, з-за адмоў у прадастаўленні пляцовак для выступлення. Музыкі тлумачаць гэта палітычным ціскам.

Канцэрты ў Чарнагорыі і Сербіі былі часткай еўрапейскага турнэ «Ляписа Трубецкого» ў падтрымку Ўкраіны. Шэраг удзельнікаў калектыву, уключаючы яго лідара Сяргея Міхалка, апошнія гады пражываюць у Кіеве. На Радзіме іх пераследуюць за падтрымку пратэстаў супраць улады Аляксандра Лукашэнкі, а ў Расіі група знаходзіцца пад забаронай з-за публічную крытыку палітыкі Ўладзіміра Пуціна і развязаную ім вайну. У 2013 годзе гурт таксама ўдзельнічала ў мітынгу-канцэрце ў падтрымку расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.