Беларусы ў Літве не прапусцілі ў Еўропу падсанкцыйную прадукцыю з Беларусі
14 лютага 2023
190

Два вялікагруза з угнаеннямі ад “Гродна азота” вярнуліся ў Беларусь з Літвы, дзякуючы мясцовым беларускім актывістам і ініцыятыве “Рабочы рух”. Беларусы не дазволілі правезці падсанкцыйную прадукцыю ў Еўропу.

У ноч на 14 лютага 2023 года на памежным пункце пропуска Райгардарс (Літва) (з боку Беларусі – Прывалка) былі затрыманы дзве фуры, якія на той момант ужо прайшлі літоўскі мытны кантроль. Пры гэтым, акрамя актывістаў, прысутнічалі журналісты Беларускага расследавальніцкага цэнтру. 

Руководителю Беларусского расследовательского центра Станиславу Ивашкевичу удалось пообщаться с водителем первого грузовика, который подтвердил, что удобрения погрузили в его машину на предприятии “Гродно азот”. Водитель также сообщил, что он не в курсе, что груз санкционный и просто везёт его до места назначения. Шофер второй фуры подтвердил аналогичное происхождение своего груза”, – распавядаецца ў тэлеграм-канале “Рабочага руху”.

Пасля выясненняў з літоўскай паліцыяй, супрацоўнікі мытні і памежнікі вырашылі развярнуць вялікагрузы і скіраваць іх на дадатковую праверку.

В настоящее время обстоятельства происшествия уточняются, а на литовской таможне начато досудебное расследование возможного нарушения международных санкций”, такой комментарий нам дала представительница таможни Литвы Лина Лауринайтите-Григене“, – паведамляе тэлеграм-канал Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года літоўская мытня заявіла аб узмацненні кантролю на мяжы з Беларуссю. Гаварылася, што дадатковыя аналітычныя магчымасці, актывацыя метадаў фізічнага нагляду, большая колькасць мытнікаў і магчымае запрашэнне супрацоўнікаў іншых дзяржорганаў будуць задзейнічаны падчас кантролю тых, хто перасякае межы Літвы з боку Беларусі і Расіі.

Фота і відэа: тэлеграм-канал Беларускага расследавальніцкага цэнтру.