
Некалькі дзясяткаў прадстаўнікоў дыяспары выйшлі 15 студзеня 2023 года ў Кёльне на акцыю салідарнасці з беларускімі палівязнямі.
“Беларусы Германии не устают напоминать немцам, что в Беларуси более 1400 политзаключенных и с преступниками у власти нельзя торговаться”, – распавядае тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
Маніфестанты прайшлі 15 студзеня 2023 года вуліцамі старога горада, скандуючы “Верым, можам, пераможам!”, сведчыць відэа на YouTube-канале Revolution.
Нагадаем, што 20 снежня 2022 года нямецкія беларусы і прадстаўнікі прафсаюзаў Германіі выйшлі на акцыю з патрабаваннем вызвалення з лукашэнкаўскіх засценкаў беларускіх прафсаюзных актывістаў.
Раней дыяспара ў Германіі звярнулася да канцлера краіны Олафа Шольца з заклікам праявіць актыўнасць і падтрымаць палітзняволеную Марыю Калеснікаву, а таксама ўсіх іншых беларускіх палітвязняў.
Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья” і YouTube-канал Revolution
Матэрыялы па тэме: