
Грамадзяне РБ пачалі скардзіцца, што не падаць дакументы на польскую гуманітарную візу непасрэдна ў Польшчы.
Амаль тыдзень таму пачала з’яўляцца інфармацыя, што з 22 верасня 2022 года заяўкі на гуманітарную візу на тэрыторі Польшчы можна падаць па папярэднім запісе праз сайт https://visa.vfsglobal.com/pol/pl/pol/. Потым неабходныя дакументы трэба прынесці па адрасе візавага цэнтра ў адным з польскіх гарадоў – Варшаве, Любліне ці Познані. Падаваць заявы на такія візы можна да 31 снежня 2022 года.
Аднак, як сведчаць Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС), да яго сталі звяртацца беларусы, якія скардзіліся на тое, што супрацоўнікі візавых цэнтраў адмаўлялі ў прыёме дакументаў.
“Сотрудники визового центра обосновывают это тем, что якобы такие визы могут получить только те граждане Беларуси, которые въехали в Польшу с территории Украины после начала войны”, – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале ЦБС. У арганізацыі лічаць, што падобны падыход неправамерны і не адпавядае заканадаўству.
ЦБС рыхтуе звароты ў МЗС і іншыя дзяржаўныя органы Польшчы для хуткага вырашэння праблемы. Ён таксама просіць браць ад супрацоўнікаў візавых цэнтраў пісьмовую адмову ў прыняцці дакументаў, фатаграфаваць яе і дасылаць у ЦБС.
Нагадаем, што ў Беларусі таксама вельмі праблематычна атрымаць візу праз візавы цэнтр. Гэта прымусіла людзей шукаць дапамогі ад польскага ўрада. Была створана на платформе Сhange.org петыцыя да МЗС Польшчы.
Матэрыялы па тэме: