Беларусы Варшавы нагадалі пра рэспрэсіі ў Беларусі і забітых ва Ўкраіне
29 жніўня 2022
131

Нядзельная (28.08.2022) акцыя беларусаў Варшавы стала чарговым пратэстам супраць беззаконня, што пануе цяпер у Беларусі.

Акрамя нагадвання аб рэпрэсіях, якія працягваюцца на Радзіме, удзельнікі акцыі нагадалі пра дзяцей, якія былі забіты ў выніку расійскай агрэсіі ва Ўкраіне, і беларускіх дзяцей, чыіх бацькоў лукашэнкаўскі рэжым забраў у закладнікі.

«У школах настаўнікi будуць распавядаць пра “крэпкага хазяйственніка” і “краіну для жыцця”. I гэта будуць тыя самыя людзі, якія два гады таму скралі нашыя галасы. Якія вылазілі праз вокны з выбарчых участкаў пад прыкрыццём АМАПу, хаваючыся ад справядлівага народнага гневу. На сумленні гэтых людзей – кроў і тысячы паламаных лёсаў», – піша тэлеграм-канал «Беларусы зарубежья».

Удзельнікі акцыі паабяцалі помніць пра злачынствы, дабіцца праўды і справядлівасці.

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”