Беларусы Вільні выйшлі на мітынг у падтрымку Ўкраіны

Традыцыйная акцыя ў падтрымку Ўкраіны прайшла на Кафедральнай плоошчы ў літоўскай сталіцы. У ёй прыняў удзел лідар расійскага гурта “Ногу свело” Макс Пакроўскі.
Мерапрыемства адбылося ў панядзелак 2 студзеня 2023 года, паведамляе тэлеграм-канал “Дапамога”.
“Пакроўскага лічу падобным на мяне персанажам. Бізкім па духу нават негледзячы на тое што ён маскавіт”, – напісаў у абмеркаванні навіны ў тэлеграм-канале “Новая Беларусь в Литве” карыстальнік пад нікам Aleś Krutkin.
Нагадаем, што 9 жніўня 2022 года на імшы ў Кафедральным саборы ў Вільні прадстаўнікі Палка імя Каліноўскага атрымалі сцяг ад Рады БНР. Падзея сімвалізавала пераемнасць і перадачу баявога духу паўстанцаў 1863 года.
Фота: тэлеграм-канал “Дапамога”
Матэрыялы па тэме: