Бельгійскія беларусы павіншавалі палітвязняў, якія святкуюць дні народзінаў у кастрычніку
18 кастрычніка 2022
132

На адрасы больш за ста беларускіх палітвязняў адаслалі віншаванні прадстаўнікі дыяспары ў Бельгіі.

“Тых, хто нарадзіўся ў кастрычніку і сустрэне свой Дзень Народзінаў не на свабодзе, больш за 100!” – перадае словы бельгійскіх беларусаў тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Яны звяртаюцца да ўсіх: ахвяруйце сваім часам, павіншуйце палітвязняў!

Адметна, што з Бельгіі штотыдзень паштоўкі да палітвязняў дасылае беларуска спадарыня Таццяна, якая ў мэтах бяспекі не падала Радыё “Рацыі” сваё прозвішча. За два гады жанчына не атрымана ніводнага адказу. Але яна ўпэўнена, што пасля таго як палітвязні выйдуць на волю, то абавязкова пабачаць фатаздымкі паштовак, якія былі дасланыя ім з Бельгіі. Важна захоўваць такую памяць, каб яны разумелі, што падтрымка ёсць, у тым ліку міжнародная, і нікім не забытыя, лічыць наша суайчынніца.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”