Бельгійскія беларусы пратэставалі супраць вайны ва Ўкраіне

Беларусы бельгійскага Анвэрпена выйшлі 5 лютага 2023 года на традыцыйную акцыю ў падтрымку ўкраінскага народа.
Пра правядзенне беларусамі акцыі супраць вайны ва Ўкраіне паведамляе тэлеграм-канал Nexta.
“Кожны тыдзень ў нядзелю Беларусы Бельгіі, выходзяць падтрымаць украінскі народ і выступіць супраць расейскай агрэсіі, акупацыі і вайны!”, – распавядае тэлеграм-канал “Беларусы замежжа”.
Нагадаем, што 7 студзеня 2023 года ў Бруселі прайшла акцыя ў сувязі з распачаткам суда над палітзняволенымі праваабаронцамі з Праваабрончага цэнтру “Вясна”.
Фота: тэлеграм-канал Nexta
Матэрыялы па тэме: