Бельгійскія беларусы запатрабавалі вызвалення зняволеных у Беларусі журналістаў

Акцыю салідарнасці са зняволенымі журналістамі ў Беларусі правяла сёння, 25 жніўня 2022 года, беларуская дыяспара ў Бельгіі.
«Беларуская дыяспара Бельгіі падтрымала журналістаў, якія знаходзяцца ў няволі!» – піша тэлеграм-канал «Беларусы зарубежья», адзначаючы, што акцыя адбылася ў чарговую гадавіну надання Дэкларацыі незалежнасці Беларусі канстытуцыйнага закона.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, на сёння ў зняволенні ў Беларусі знаходзяцца 27 прадстаўнікоў медыя.
Фота і відэа: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: