Берлінскія беларускі ўшанавалі дзень нараджэння Ларысы Геніюш
11 жніўня 2022
180

Беларускія жанчыны з Берліна адправіліся ў альтэрнатыўную амбасаду свабоднай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект), каб намаляваць плакаты і карціны, а таксама прачытаць вершы Ларысы Геніюш. Пра гэта распавядае тэлеграм-канал «Акции Берлин».

Ларыса Геніюш (9.08.1910 – 7.04.1983) – выбітная паэтка і прадстаўніца беларускага Адраджэння. Яна з“яўляецца сімвалам антысавецкага супраціву. Яе легендарная нязломнасць і непахіснасць натхняла і натхняе тых, хто сутыкаўся з рэпрэсіўнай сістэмай.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы Зарубежья“.