Берлінскія беларусы ўзгадалі пісьменнікаў, народжаных у лістападзе-снежні
12 снежня 2022
193

На стаўшай традыцыйнай акцыі ўзгадвання беларускіх літаратараў, народжаных у адпаведныя месяцы, дыяспара ў Германіі ўшанавала памяць пісьменнікаў Міхася Лынькова, Анатоля Вольнага, Алеся Дудара, Максіма Багдановіча, Алеся Разанава, Томаша Зана, Дануты Бічэль, Фердынанда Рушчыца. Іх дні нараджэння выпалі на лістапад і снежань.

Чарговая акцыя ушанавання гістарычнай памяці аб беларускіх пісьменнікаў з нагоды іх дзён народзін адбылася 10 снежня 2022 года каля былога будынку, ў якім знаходзілася Надзвычайная дыпламатычная Місія БНР (1919-1925), паведамляе тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.

Так, былі ўзгаданыя біяграфіі Міхася Лынькова (30.11.1899-1975), Анатоля Вольнага (2.12.1902-1937), Алеся Дудара (24.12.1904-1937), Максіма Багдановіча (9.12.1891-1917), Алеся Разанава (5.12.1947 – 2021), Томаша Зана (21.12.1796 – 1855), Дануты Бічэль (нар. 1.12.1938), Фердынанда Рушчыца (10.12.1870 – 1936), перадае тэлеграм-чат беларускай супольнасці ў Берліне.

Нагадаем, што падобныя акцыі па ўшанаванні памяці выбітных беларусаў дыяспара ў Берліне праводзіць даволі часта. Так, 1 кастрычніка 2022 года там нагадалі пра выдатных беларускіх паэтак, пісьменніц і грамадскіх дзеячак, дні нараджэння якіх прыпалі на верасень. У жніўні 2022 года беларуска выйшла да амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь (Арт-праект) у Бэрліне, каб да дзён нараджэння ушанаваць памяць Васіля Каваля і Макара Касьцевіча (Краўцова).

Фота і відэа: тэлеграм-канал “Белорусы зарубежья” і тэлеграм-чат беларускай супольнасці ў Берліне.