Бесплатная беларуская анлайн-школа ствараецца ў Варшаве
19 жніўня 2022
282

В польскай сталіцы пачалася рэалізацыя праекта «Беларуская школа ў Варшаве». Яна прадугледжвае навучанне беларусаў з дыяспары прадметаў па праграме навучання, існуючай у Беларусі, пры гэтым руская мова пазначана як неабавязковы прадмет.

Як распавёў «Радыё Свабода» аўтар праекта Алесь Лозка, плануецца арганізаваць 6 класаў-камплектаў. Дзеці ў 1-4 класах змогуць вывучаць анлайн і афлайн беларускую мову і літаратуру, а ў 5-11 класах па інтэрнэту можна будзе вучыць не толькі мову і літаратуру, але і гісторыю і геаграфію Беларусі, сусветную і айчынную культуру. Таксама плануецца асобная праграма па ўдасканаленні беларускай мовы.

«Ёсць пытанне з рускай мовай. Некаторыя не хочуць яе вывучаць прынцыпова. Гэта будзе залежаць ад бацькоў — няхай яны вырашаюць. Так што мы закладаем і рускую мову, але па жаданні. Гэта не абавязковы прадмет», — кажа Алесь Лозка.

Паводле яго, школа яшчэ не рабіла рэкламнай кампаніі, а ўжо папярэдне далі згоду вучыцца 60 чалавек. У кожнай групе будзе да 10 чалавек.

Аўтар праекта сцвярджае, што на 15 настаўніцкіх вакансій прэтэндуюць каля 100 чалавек.

У Беларускім моладзевым хабе на 22 жніўня 2022 года запланаваны конкурсны адбор настаўнікаў у ствараемую школу. Цярымонія адкрыцця навучальнай пляцоўкі намечана на 3 верасня 2022 года.

“Просім бацькоў дзяцей, якія часова апынуліся ў Польшчы ці іншых краінах,  даслаць запоўненую анкету да 31.08.2022 г”, – пазначана ў спецыяльнай анкеце-апытанні, што праводзіцца з мэтай выяўлення жадаючых бесперапыннага навучання па ранейшых праграмах у 5 – 11 класах (анлайн).

Адзначым, што Алесь Лозка быў старшыней “Таварыства беларускай школы” ў Беларусі, якое летась ліквідавалі лукашэнкаўскія улады.

Нагадаем, што раней Першая Беларуская анлайн-школа ва Ўкраіне аб’явіла набор на 2022/23 навучальны год.