
Пакінуўшая Беларусь з-за палітычнага пераследу 17-гадовая лыжніца Дар’я Далідовіч стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлоне сярод юніёрак.
“В сумасшедшие времена живем. Все меняется. Год назад дочка стала чемпионкой РБ по лыжам среди юниорок. Вчера стала чемпионкой Польши среди юниорок по биатлону. Мир меняется как-то быстро. Не потерять бы себя. Мира всем!” – напісаў 2 кастрычніка 2022 года ў Facebook бацька спартсменкі Сяргей Далідовіч.
Як раней пісалі СМІ, у студзені 2022 года Дар’я Далідовіч і яшчэ адна беларуская лыжніца Святлана Андрыюк былі выдалены з удзелу ў міжнародных спаборніцтвах. Дзяўчаты сказалі, што выдаленне звязана з іх палітычнай пазіцыяй. Абедзьвюх трэніраваў удзельнік сямі алімпіяд Сяргей Долідавіч, які ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і быў звольнены з -за гэтага ў 2020 годзе. У лютым 2022 года стала вядома, што Сяргей і Дар’я Далідовічы пакінулі Беларусь.
У Польшчы юная беларуска трапіла ў школу спартыўнага майстэрства ў Закапаным. Па патрабаванні былога прэзідэнта Польскім саюзе біятлона (PZBiath) Збігнева Васькевіча яна вырашыла перакваліфікавацца і трэніравацца не ў лыжных гонках, а менавіта ў зімовым двубор’і. Працу ў PZBiath таксама атрымаў яе бацька, піша Sportsinwinter.pl.
Нагадаем, што ў жніўні 2022 года свабодная спартсменка-лучніца Карына Казлоўская ў складзе каманды заняла другое і трэцяе месцы на чэмпіянаце Польшчы.
У тым жа месяцы бягуха-эмігрантка Крысціна Ціманоўская заняла першае і другое месцы ў чэмпіянаце Польшчы па легкай атлетыцы.
Матэрыялы па тэме: