
У каворкінгу Belarus Business Center (ВВС) у Варшаве 20 студзеня 2023 года прайшла прэзентацыя бізнес-курса прадпрыймальніка Аляксандра Кныровіча, зладжаным бізнес-школай ImpАKt.
“У белорусов появилась уникальная возможность получить базовые знания в части введения малого бизнеса в онлайн формате!” – сцвяджаецца ў тэлеграм-канале ВВС. Жадаючыя могуць прыняць удзел у бесплатным бэта-тэставанні курса “Кіраванне малым бізнесам”.
«Новай Беларусі відавочна спатрэбяцца сотні тысяч людзей, у якіх будуць хаця б базавыя веды і бізнес-навыкі», – цытуе Кныровіча “Белсат”. Паводле прадпрымальніка, у дасведчаных бізнесоўцаў няма праблемы з адукацыяй: безліч курсаў, трэнінгаў і школаў. Для пачаткоўцаў такіх магчымасцяў бракуе.
“Мы видим участниками курса беларусов вне зависимости от местонахождения, как размышляющих о запуске собственного бизнеса, так и тех, кто уже имеет первоначальный опыт и чувствует потребность в базовых знаниях”, – распавядаецца на сайце бізнес-школы ImpАKt.
Плануецца набраць дзве групы слухачоў па 30 чалавек. Яны праслухаюць 42 лекцыі па бізнес-дысцыплінам, якія неабходны для працы кіраўніка малога прадпрыемства, будуць мець доступ да 30 відэаўрокаў, запісаных Аляксандрам Кныровіча для лепшага ўспрыняцця вывучаемага матэрыяла, прымуць удзел у камп’ютарнай гульн “Рэстаран” – сімуляцыі рэальнага бізнеса для практыкавання атрыманых ведаў.
Акрамя іншага, слухачам-выпускнікам курса будуць выданы сертыфікаты школы ImpAKt! „Kierownik małego przedsiębiorstwa” (кіраўнік малога прадпрыемства).
Навучанне пройдзе ў анлайн-фармаце ў лютым-сакавіку 2023 года. “Если Вы заинтересованы в участии, просим заполнить контактную форму до 27.01.2023 года”, – паведамляецца на сайце, дзе размешчана спасылка на даную форму.
Нагадаем, што 19-20 верасня 2022 года ў Варшаве прайшоў Другі беларускі бізнэс-форум. У ім прынялі ўдзел каля 200 чалавек – беларускіх прадпрымальнікаў, якія былі вымушаны з’ехаць за мяжу з-за палітычнага пераследу і пагаршэння ўмоў для вядзення бізнэса лукашэнкаўскім рэжымам.
Фота: тэлеграм-канале ВВС
Матэрыялы па тэме: