Брусельскія беларусы выйшлі на акцыю салідарнасці з Алесем Бяляцкім
7 студзеня 2023
128

Акцыя ў сувязі з распачаткам суда над палітзняволенымі праваабаронцамі з Праваабрончага цэнтру “Вясна”  прайшла ў сталіцы Бельгіі.

Пікет у падтрымку Нобелеўская лаўрэата Алеся Бяляцкага 5 студзеня 2023 года арганізавалі некалькі беларусаў Бруселя. Пра гэта паведаміў увечары 7 студзеня 2023 года тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья“.

Нагадаем, што палітвязні з Праваабарончага цэнтра (ПЦ) “Вясна” Ўладзімір ЛабковічВалянцін Стэфановіч і Нобелеўскі лаўрэатАлесь Бяляцкі прадсталі перад судом Ленінскага раёна Мінска 5 снежня 2023 года па сфальшаваных абвінавачваннях у “кантрабандзе арганізаванай групай” і ў “фінансаванне групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Правабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, па якім іх абвінавачваюць лукашэнкаўскія ўлады.

7 кастрычніка 2022 года стала вядома, што старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі разам з украінскім “Цэнтрам грамадзянскіх свабод” і расійскім “Мемарыялам” стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Фота: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”