Брытанскія вучоныя зацікавіліся здароўем і жыццём беларусаў у замежжы
12 кастрычніка 2022
173

Даследаванне “Здароўе і дабрабыт у беларускай дыяспары” ініцыяваў універсітэт Эксэтэр з Вялікабрытаніі. Цікавяць паўналетнія беларусы, якія, пачынаючы з 2020 года, пераехалі ў Швецыю, Літву ці Польшчу.

Каманда даследчыкаў хоча высветліць, як адчуваюць сябе беларусы, якія эмігравалі ў Швецыю, Літву і Польшчу пасля жніўня 2020 года, з якімі цяжкасцямі яны сутыкаюцца і наколькі важная для іх падтрымка арганізацый беларускай дыяспары. Дзякуючы падобным даследаванням, мы зможам рабіць абгрунтаваныя прапановы па паляпшэнню становішча беларусаў за мяжой”, – піша тэлеграм-канал Цэнтра беларускай салідарнасці (ЦБС). 

Там жа адзначаюць, што не ўсе ў камандзе даследчыкаў добра валодаюць рускай ці беларускай мовамі. “Таму мы заахвочваем прайсці апытанне на ангельскай мове, калі вы добра ёй валодаеце”, – кажуць у ЦБС, адзначаючы, што апытанне ананімнае і займае па часе 10-15 хвілін.

Беларуская версія апытання: https://exeter.onlinesurveys.ac.uk/health-and-well-being-of-belarusian-migrants-bel 

Ангельская версія апытання: https://exeter.onlinesurveys.ac.uk/health-and-well-being-of-belarusian-migrants-ru-copy  

Эксэтэрскі ўніверсітэт (англ.: University of Exeter) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Эксетэр.

На выяве герб універсітэта