БСС запрашае на навучанне актыўную беларускую моладзь
1 верасня 2022
168

Суполка “Беларускія студэнты за свабоду” (БСС) ладзіць бясплатную навучальную праграму Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms для маладых людзей з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Прэтэндаваць на праграму запрашаецца моладзь, якая хоча развіць свае лідарскія якасці і паглыбіць веды ў эканоміцы, паліталогіі, гісторыі і іншых сферах, а таксама даведацца больш пра грамадскі актывізм у розных краінах свету.

Арганізатары ставяць на мэце раскрыццё унутранага патэнцыяла беларускай моладзі ў Беларусі і па-за яе межамі і пашырэнне ведаў пра эканамічныя і індывідуальныя свабоды, адзначаецца на сайце БСС.

На працягу чатырох тыдняў удзельнікі будуць сустракацца ў Google Meet і слухаць лекцыі ад вядучых экспертаў з Беларусі і Украіны ў сферах эканомікі, паліталогіі і філасофіі. Сустрэчы будуць пачынацца а 19:00 па Менскім часе”, – пішуць арганізатары. 

Каб трапіць на праграму, трэба запоўніць рэгістрацыйную форму, якая размешчана на сайце БСС. Дэдлайн рэгістрацыі: 7 верасня 2022 года, 23:59.