BSSF дамовіўся аб выступленнях у Польшчы юных беларускіх тэнісістаў
21 кастрычніка 2022
139

Прадстаўнікі Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці (BSSF) сустрэліся з кіраўніцтвам Польскага тэніснага саюза (ПТС).

Вынікам сустрэчы стаў шэраг дамоўленасцяў адносна спартсменаў з Беларусі, якіх верыфікуе BSSF. Так, дасягнуты дамоўленасці аб задавальненні ўсіх патрабаванняў Фонду ў адносінах да дзяцей і юнакоў з Беларусі, выступленні якіх раней былі прыпынены, паведамляе тэлеграм-канал Athletes for Freedom.

Бакі пагадзіліся, што трэба распрацаваць дадатковы механізм верыфікацыі спартоўцаў па допуску да спаборніцтваў і трэнераў па допуску да працы. Спісы будуць агульнадаступныя і размешчаны на сайце ПТС.

Напачатку расійска-ўкраінскай вайны старшыня ПТС Міраслаў Скшыпчыньскі заяўляў, што мусіць быць забарона на ўдзел усіх спартсменаў з Расіі і Беларусі ў міжнародных спаборніцтвах, распавялаецца на сайце саюза.