Бясплатныя летнія анлайн-курсы прапануе ВБЎ
21 ліпеня 2023
189

Набор на чатыры асінхронныя і два анлайн-курсы абвесціў “Вольны Беларускі Ўніверсітэт”. Прыём заявак завяршаецца 23 ліпеня 2023 года.

Як паведамілі “Дыяспары.info”, прапанаваны курсы “Канфлікты ў Еўразіі”, English through Politics, Mass Media Texts in English, “Усе мы родам з дзяцінства?”, “Параўнаўчае канстытуцыйнае права: Беларусь і сусветны досвед” і “Палітычныя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”. Падрабязней аб іх можна даведацца  пры запаўненні заяўкі https://volny-uni.eu/apply, а таксама тут: https://volny-uni.eu/courses-vbu.

Курсы даступныя анлайн, таму можна вучыцца ў зручны час і ў зручным тэмпе. Па заканчэнні кожнага курс слухачам выдаецца адпаведны сертыфікат, пры чым удзельнікі будуць мець магчымасць захаваць ананімнасць падчас анлайн-навучання.

Не прапусціце цудоўную магчымасць развіцця і выкарыстайце летнія вакацыі з максімальнай карысцю!” – заклікаюць у ВБЎ.

Адбор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове, таму запаўненне заяўкі не гарантуе навучанне. 

Праект рэалізуецца разам з Беларускай акадэміяй ў рамках супольнага праекту з Вышэйшай школай менеджэрскіх кадраў у Коніне, падтрыманага Фондам міжнароднай салідарнасці.