Byрol стварае харугвы ў межах плана “Перамога”
5 кастрычніка 2022
175

У харугвы ў Польшчы для ўдзелу ў “спецаперацыях” на тэрыторыі Беларусі запісалася 800 чалавек, сцвярджае прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета і іраўнік ініцыятывы Byрol Аляксандр Азараў.

“Мы ўжо каля года з паловай займаемся спецыяльнай падрыхтоўкай беларусаў у межах плана “Перамога”. Стаіць вялікая чарга на падрыхтоўку. Да нас запісалася 800 чалавек толькі за тры дні”, — цытуе Азарава тэлеграм-канал “Позірк”.

Напрыканцы верасня ініцыятыва Byрol абвесціла аб стварэнні ў розных гарадах Еўропы сеткі беларускіх харугваў, у якіх людзі будуць займацца тактычнай, фізічнай і іншымі відамі падрыхтоўкі. Першая была створана ў Гданьску. Наступны горад, ад якога Byрol атрымаў прапанову — Беласток, перадае словы Азарава “Радыё Ўнэт”.

Пра беластоцкую харугву пакуль мала інфармацыі, яна на стадыі стварэння і пошуку камандзіра, піша “Мост”.

Нагадаем, што другая па ліку пастанова Аб’яднананага пераходнага кабінета Беларусі, прынятая 22 верасня 2022 года, тычыцца рэалізацыі плана мабілізацыі “Перамога”, які выпрацаваны ініцыятывай Bypol. Згодна з пастановай №2, Аляксандр Азараў мусіць прадставіць да 5 кастрычніка 2022 года даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана “Перамога”.

Ініцыятыва Bypol – гэта аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў створаная для супрацьдзеяння лукашэнкаўскім уладам.

Фота: “Радыё Ўнэт”