Чэхія зняла абмежаванні на вучобу грамадзян РБ у сваіх універсітэтах
17 кастрычніка 2022
157

Чэскія ўлады дазволілі беларусам прыязджаць і вучыцца ва ўніверсітэтах краіны на падставе міжнароднай стыпендыі. Дагэтуль яны маглі прыехаць да Чэхіі, толькі маючы там свае сем’і.

Мы хочам даць высакаякасную еўрапейскую адукацыю тым, хто пераследуецца па палітычных прычынах, і тым, хто поўны рашучасці змяніць цяперашнія недэмакратычныя ўмовы ў сваёй краіне”, – цытуе міністра замежных спраў Чэхіі Яна Ліпаўскага сайт данага міністэрства.

У той жа час Чэхія ўзмацняе абмежаванні для ўезда ў краіну грамадзян Расіі. “У той час як ва Ўкраіне расійскія ракеты падаюць на дзіцячыя пляцоўкі і на людзей, якія проста ідуць на працу, да 200 грамадзян Расейскай Федэрацыі штодня прыбываюць у Чэхію праз Міжнародны аэрапорт. Менавіта таму мы пагадзіліся адмовіць ва ўездзе тым расейскім грамадзянам, якія прыбываюць на чэшскую тэрыторыю праз знешнія шэнгенскія межы, гэта значыць праз наш Міжнародны аэрапорт, з мэтай турызму, спорту або культуры. Гэтая мера будзе прымяняцца да пасажыраў з дзеючай шэнгенскай візай, выдадзенай любой дзяржавай-членам ЕС“, – заявіў Ліпаўскі.

Нагадаем, што ў верасні 2022 года з еўрапейскіх дакумэнтаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваннях была выключана згадка беларусаў.