Ціханоўская гатова да перамоў з лукашыстамі аб вызваленні палітвязняў
12 студзеня 2023
136

Лідэр беларускага пратэста Святлана Ціханоўская заявіла пра гатоўнасць да перамоў з усімі зацікаўленымі дзеля паляпшэння ўмоў утрымання і вызвалення палітычных зняволеных.

Мы готовы в любой момент вести диалог со всеми заинтересованными сторонами, в т.ч. начать переговоры с представителями режима, чтобы решать вопросы условий содержания и/или освобождения политических заложников. Мы поднимаем все возможные контакты и площадки для начала такого диалога”, – гаворыцца ў паведамленні ад 12 студзеня 2022 года ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Са спасылкай на Праваабарончы цэнтр “Вясна” палітык паведамляе, што зараз мінімум 1439 палітзняволеных, а яшчэ тысячы чалавек, якія не прызнаныя такімі, але асуджаны па палітычным матывам. І колькасць такіх людзей, паводле Ціханоўскай, штомесяц узрастае прыкладна на 100 чалавек.

За решёткой унижают человеческое достоинство, создают невыносимые условия содержания, несколько беларусов уже были доведены в этих условиях до смерти. Есть гуманитарный список из имен тех, кто прямо сейчас находится в критическом состоянии и не получает лечения”, – указвае лідэр беларускага пратэсту, падкрэсліваючы, што выйсце палітзняволеных на волю ёсць адным з прыарытэтаў яе працы.

Гаворачы аб гатоўнасці да перамоў аб вызваленні палітвязняў, Ціханоўская адзначае, што гэта могуць быць яе нефармальныя кантакты, так і перамовы на міжнародных пляцоўках пры знешнім пасярэдніцтве. Гарантамі, на яе думку, маглі б стаць дзяржавы-медыятары ці арганізацыі, якія маюць давер і аўтарытэт.

Мы открыты для обсуждения действий и условий, в результате которых прекратятся новые аресты и политически мотивированные уголовные преследования. Мы готовы работать на освобождение любого и каждого, кто пострадал за свою политическую позицию. Равно как и на создание условий для безопасной возможности вернуться в Беларусь для людей, вынужденных бежать от репрессий», – сцвярджае Святлана Ціханоўская. Яна таксама нагадала, што ў Аб’яднаным пераходным кабінеце ёсць прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова, якая “будет координировать работу и занимать проактивную позицию по решению проблем политзаключенных, в том числе по вопросу переговоров об их освобождении”.

Нагадаем, што 10 студзеня 2023 года сябры “Аб’яднання сваякоў і колішніх палітвязняў” напісалі зварот да “лідэраў свабоднага свету” больш рашуча намагацца вызваліць асуджаных з-за палітычных прычын у Беларусі.

Напачатку снежня 2022 года дыяспара ў Германіі звярнулася да канцлера краіны Олафа Шольца з заклікам праявіць актыўнасць і падтрымаць палітзняволеную Марыю Калеснікаву, а таксама ўсіх іншых беларускіх палітвязняў.

29 снежня 2022 года, паводле даных прававаабаронцаў, у Беларусі налічвалася 1455 палітвязняў. Гэтыя лічбы пастаянна мяняюцца, бо месцы зняволення пакідаюць адны асуджаныя за “палітыку”, а на іх месца прыходзяць наступныя.

Фота: тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай