Ціханоўская хоча стварыць траставы фонд для дапамогі палітвязням
10 студзеня 2023
153

Сярод шасці прыарытэтаў дзейнасці дэмсіл – стварэнне траставага фонду для дапамогі палітвязням і іх семьям. Пра гэта 10 студзеня 2023 года заявіла пад час вэбінару на тэму планаў дзейнасці ў надыйшоўшым годзе лідар беларускага пратэста Святлана Ціханоўская.

Нашы асноўныя прыарытэты – гэта прадухіліць удзел Беларусі ў паўнамасштабнай вайне, стварыць міжнародную кааліцыю ў падтрымку Беларусі і ўзмацніць супраціў унутры беларускага грамадства. Трэба ўзмацніць ціск, каб палітвязняў павыпускалі з турмаў”, – паведаміла Ціханоўская.

Дапамога палітвязням абазначана другім прыарытэтам у дзейнасці дэмакратычных сіл. “Трэба падтрымліваць усіх тых, каго рэпрэсуе рэжым. Беларусы, якія змагаюцца супраць рэжыму, не мусяць адчуваць сябе пакінутымі. Дэмакратычная супольнасць павінна зрабіць больш, каб патрабаваць больш вызвалення палітвязняў. Гэта ўвесь час трэба паўтараць. Трэба стварыць таксама траставы фонд у падтрымку рэпрэсаваных і іх семьяў. І вельмі важна каб быў такі фонд для палітвязняў, якіх вызваляюць з турмы, для іх рэабілітацыі”, – распавяла Святлана Ціханоўская.

У тым жа прыарытэце, жаданне працягваць палітыку непрызнання легітымным рэжыму Лукашэнкі. “Трэба таксама дакументаваць злачынствы рэжыму – як вайсковыя, так і супраць беларусаў. Таксама трэба працягваць дапамогу беларускай грамадскай супольнасці, каб яна стала больш гнюткай, каб дапамагала больш канкрэтна людзям на месцах і таксмама падтрымліваць незалежныя СМІ”, – паведаміла палітык. 

Першым прыарытэтам яна назвала прадухіленне ўдзелу Беларусі ў вайне. “Мы плануем інтэнсіфікаваць нашу інфармацыйную кампанію. Нам патрэбна ўсё зрабіць, каб не дазволіць гэту агрэсію. І трэба таксама паабяцаць магутныя санкцыі супраць рэжыму, калі рэжым згаджаецца на выкарыстанне тэрыторыі. З беларускай тэрыторыі Расія павінна адвесці безагаворачна ўсе войскі”, – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Павелічэнне ўплыву дэмсіл ўнутры Беларусі названа трэцім прыарытэтам. “Беларусы ўнутры Беларусі мусяць адчуваць гэту падтрымку. Лёс Беларусі і Ўкраіны вельмі звязаны, але нам не трэба чакаць перамогі Ўкраіны, відавочна, Украіны пераможа, але і дэімакратычныя змены ў Беларусі дапамогуць Украіне”, – казала кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Паводле яе, неабходны як унутраны ціск на рэжым Лукашэнкі, так і знешні, а беларускія дэмакратычныя сілы павінны быць прызнаны як сапраўдныя прадстаўнікі Беларусі.

Чацвёртым прыарытэтам Ціханоўская назвала падтрымку тых, хто працуе ў выгнанні – НДА, СМІ, вырашэнне пытанняў віз, статуса. “Трэба спрасціць і паскорыць палітыку выдавання віз. Працягваць выдаваць візы для беларусаў. Гэта пытанне жыцця і смерці для шмат якіх людзей”, – падкрэсліла яна. 

Ціханоўская таксама распавяла, што лічыць неабходным просіць больш стыпендый для студэнтаў і магчымасцяў падтрымкі рэлакаванага беларускага бізнэсу. Паводле яе, ідуць пошукі вырашэння праблем беларусаў, звязаныя са стратай беларускага грамадзянства.

Прыарытэт №5 – гэта ўзмацненне і развіццё беларускай нацыянальнай саматоеснасці. Мы будзем працягваць падтрымліваць беларускую мову, культуру і гісторыю ідэнтычнасці беларусаў, як часткі Еўропы, а не часткі рускага міру. Дзеля гэтага трэба больш адукацыйных, культурных ініцыятываў, абменаў паміж моладдзю. Беларусам патрэбна паказаць еўрапейскую перспектыву”, – упэўнена Святлана Ціханоўская.

Падрыхтоўка да дэмакратычнага пераходу ідзе шостым прыарытэтам. “Мы ўжо напісалі праект новай Канстытуцыі, якая будзе гарантаваць незваротнасць дэмакратычных змен і не дазволіць вяртання дыктатуры. Мы таксама працуем над рэформамі  ў сферы выбарчага заканадаўства, эканомікі, сацыяльнай палітыкі”, – адзначыла лідэр беларускага пратэста. Акрамя таго, яна паведаміла, што ствараецца  рэзерв кадраў для дэмакратычнай Беларусі, каб былі падрыхтаваныя прафесіяналы, якія адродзяць краіну.

Вэбінар з удзелам Святланы Ціханоўскай меў назву “Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі: стратэгічны план на 2023 год і міжнародная падтрымка”. У ім удзельнічалі таксама прадстаўнікі замежных краін.