
У бельгійскім выданні Politico выйшла нататка за аўтарствам лідара беларускага пратэста Святланы Ціханоўская, дзе яна называе сябе абраным прэзідэнтам Беларусі.
“Я перамагла Лукашэнку на ўсеагульных выбарах 2020 года, перш чым ён скраў іх назад з дапамогай КДБ, сілавікоў і Пуціна”, – піша сярод іншага Ціханоўская ў рубрыцы “Меркаванне” 14 лістапада 2022 года.
Паводле яе, Захад павінен перастаць прыкідвацца, што Лукашэнка з’яўляецца прэзідэнтам. Бо гэты чалавек ёсць злачынцам, які незаконна захапіў уладу, і павінен быць прыцягнуты да адказнасці.
“На мінулым тыдні Савет Еўропы распачаў беспрэцэдэнтны крок, калі афіцыйна аформіў супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі Беларусі і адхіліў прадстаўнікоў рэжыму. Гэта добрая мадэль для іншых міжнародных арганізацый — працаваць з тымі пластамі беларускага грамадства, якія падтрымліваюць Еўропу і Ўкраіну”, – мяркуе Святлана Ціханоўская.
“Я абраны прэзідэнт Беларусі. Я змагаюся за сваю краіну ў выгнанні. Але я працягваю падтрымліваць наш народ. І разам мы пераможам”, – упэўнена лідэр пратэста.
Адзначым, што пачынаючы ад 1996 года, ні адно галасаванне і, адпаведна, выбары не былі прызнаны беларускай дэмакратычнай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі як свабодныя, сумленыя і празрыстыя. Кожны раз незалежныя назіральнікі фіксавалі мноства фактаў, якія сведчылі аб татальнай фальсіфікацыі народнага волевыяўлення.
Матэрыялы па тэме: