Ціханоўская заклікала не прымяняць візавыя абмежаванні для ўсіх грамадзян РБ
15 верасня 2022
144

Візавыя абмежаванні павінны тычыцца лукашэнкаўскіх урадавых чыноўнікаў, сілавікоў, спецслужбаў і прапагандыстаў. Аб гэтым лідар беларускага пратэста Святлана Ціханоўская заявіла замежным дыпламатам.

Брыфінг палітыка адбыўся 14 верасня 2022 года ў пасольстве Чэхіі ў Вільні. У ім прынялі ўдзел дыпламаты 25 краін: Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Ірландыі, Іспаніі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Малдовы, Нарвегіі, Нідэрландаў, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швецыі і Эстоніі, паведамляе тэлеграм-канал “Парламентский канал”.

На думку палітычнай дзяячкі, невыдача віз, якую прымяняюць да грамадзян Беларусі еўрапейскія краіны, не павінна быць усеагульнай, бо магчымасць перамяшчацца праз мяжу дапамагае ўтрымліваць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і тымі, хто выехаў. 

Таксама Святлана Ціханоўская распавяла пра апошнія рэпрэсіі і згадала справы Марфы Рабковай, Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуты, Алега Храмых, Ганны Тукавай. Ціханоўская асудзіла затрыманне часова паверанай Эвеліны Шульц. Лідар беларускага пратэста абазначыла сваю паліцыю да магчымай адбыцца 17 верасня 2022 года амністыі: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў, і закрытыя палітычныя справы, нельга ўвязвацца ў гандаль палітвязнямі.

Заклікала дыпламатаў не ўручаць даверчых граматаў Лукашэнку. А накіроўваць у Беларусь часова павераных, якія, як правіла, даверчых лістоў не ўручаюць”, – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама яна падтрымала ўкраінскі народ і заклікала аказаць усёабдымную дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Сярод іншых тэм быў анонс праекта «Лічбавай Беларусі», які павінен дапамагчы падтрымліваць сувязь паміж беларусамі ўнутры краіны і за мяжой, удзельнічаць ім у прыняцці рашэнняў. 

Зашла гутарка і пра першы месяц працы Аб’яднанага пераходнага кабінета.

Нагадаем, што за прайшоўшы ад 9 жніўня 2022 года час ў новым кабінеце з’явілася прадстаўніца па фінансах і эканоміцы Таццяна Зарэцкая і была прынята пастанова аб неабходнасці абароны незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Пра іншыя крокі новастворанай структуры не паведамлялася.

Фота: сайт Святланы Ціханоўскай