Ціханоўская заклікала вайскоўцаў не выконваць загады пры аб’яўленні мабілізацыі
21 верасня 2022
156

Пасля аб’яўленні мабілізацыі ў Расіі, тое ж самае можа адбыцца і ў Беларусі, лічыць лідар беларускага пратэста Святлана Ціханоўская. Яна заклікала не выконваць вайсковыя загады ў такім выпадку.

Паводле Ціханоўскай, ні беларуская армія, ні беларуская грамадства не падтрымліваюць вайну супраць Украіны. “Апошняя вайна, у якую былі ўцягнуты беларусы, – гэта трагічны для народа і ганебны для ўлады досвед у Афганістане. Людзей накіроўвалі ваяваць дзеля няпэўных палітычных мэт, а вярталіся яны адтуль у цынкавых трунах. Лукашэнка ўжо шмат разоў ішоў супраць волі народа, але калі ён адпраўляе беларусаў паміраць на вайне – гэта ўсё роўна, што ён заходзіць у дом кожнай беларускай сям’і і сваімі рукамі забівае бацьку ці сына”, – заяўляе Ціханоўская.

Яна заклікала ўсіх беларусаў помніць, што Лукашэнка здаў частку суверэнітэта Беларусі і не ў стане абараніць наш народ ад вайны, а толькі ўцягвае нас усё больш. “Я заклікаю беларускія войскі і ўсіх, хто можа трапіць пад мабілізацыю ў выпадку яе аб’яўлення: не выконвайце злачынных загадаў. Не выходзьце на сувязь з ваенкаматамі, калі яны спрабуюць знайсці вас, калі трэба, часова змяніце месца жыхарства, пастарайцеся забяспечыць сваю бяспеку. Калі бачыце, што пачалася падрыхтоўка да мабілізацыі, – паведамляйце аб гэтым медыя і актывістам. Даведвайцеся навіны ад калег і сяброў, аператыўна дзяліцеся інфармацыяй з тымі, хто не чытае незалежныя СМІ. Калі вас ужо адправілі на вайну – складвайце зброю, беларускае грамадства вас падтрымае. Ні адзін беларус не павінен паміраць за амбіцыі Пуціна і памылкі Лукашэнкі”, – гаворыцца ў тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай.

Сёння, 21 верасня 2022 года, прэзідэнт Расіі Ўладзімір Пуцін абвесціў аб мабілізацыі ў сваёй краіне на фоне паспяховага наступлення Ўзброеных сіл Украіны, вызваляючых украінскія гарады і вёскі ад расійскай акупацыі. Лукашэнкаўскі рэжым выступае саюзнікам пуцінскай Расіі і падтрымлівае вайну ва Ўкраіне.