Да 13 тысяч чалавек з Беларусі хочуць ваяваць супраць Украіны
11 жніўня 2022
164

Дзеючыя і былыя вайскоўцы ў Беларусі падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны, каб атрымаць матэрыяльнае ўзнагароджанне, паведаміў 11 жніўня 2022 года намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба УСУ Аляксей Громаў падчас брыфінгу.

Па яго словах, Расія працягвае ўцягваць Беларусь у поўнамаштабную вайну. «Уздоўж дзяржмяжы Украіны разгорнута і выконваюць задачы ў памежных з Украінай раёнах шэсць батальёнаў Узброеных Сіл Беларусі. Увогуле, па наяўных дадзеных, Расея працягвае ўцягваць Беларусь у поўнамаштабную вайну супраць Украіны. Па папярэдніх дадзеных, да 13 тысяч чалавек з ліку дзеючых і былых ваенных падраздзяленняў беларускіх сіл спецыяльных аперацый, а таксама Амапа падпісалі згоду на ўдзел у вайне супраць Украіны“, – цытуе Громава УНІАН.

Ён патлумачыў, што галоўнай матывацыяй для беларусаў з’яўляецца матэрыяльнае ўзнагароджанне за ўдзел у вайне, паколькі “ніякага ідэалагічнага падмурка ў дзеяннях акупантаў няма і ніхто не верыць у дэнацыфікацыю”.