Дабрачынны канцэрт у дапамогу рэпрэсаваным музыкам запланаваны ў Варшаве
19 жніўня 2022
175

Дабрачынны оўпэн-эйр – фэст “Грай” намечаны на 3 верасня 2022 года на беразе Віслы. У праграме выступленні знакамітых выканаўцаў беларускай эстрады. Арганізатары перададуць частку сродкаў ад імпрэзы ў дапамогу беларускім музыкам, пацярпелым і рэпрэсаваным дыктатарскім рэжымам.

Пачатак канцэрта запланаваны на 16:00 па адрасе Wał Miedzeszyński 407. «Ад 16 гадзіны і да асноўнай музычнай праграмы будзе адкрытая сцэна», – паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі моладзевы хаб у Варшаве». Пачынаючыя музыкі могуць паказаць сабе на ёй, папярэдне зарэгістраваўшыся https://bit.ly/3PCty3w.

Затым перад прысутнымі выступяць Лявон Вольскі, Юры Стыльскi (Дай Дарогу), Аляксандр Памiдораў, Наста Шпакоўская (NAKA), Алесь Дзянiсаў (Dzieciuki), Atesta.

«Акрамя музычнай праграмы, падчас фэсту “Грай” можна будзе напісаць лісты палітвязням, пачаставацца на фудкорце альбо набыць цікавую і эксклюзіўную рэч на арт-маркеце (карціны беларускіх мастакоў, адзенне, аксэсуары, сувеніры з нацыянальнай сімволікай і г.д.)», – гаворыцца ў абвестцы.

Прыдбаць квіткі можна тут https://bit.ly/3PCty3w.