
З еўрапейскіх дакумэнтаў аб адмене спрошчанага візавага рэжыму і візавых абмежаваннях выключана згадка беларусаў, паведаміў 6 верасня 2022 года дарадца Святланы Ціханоўскай па міжнародных адносінах Франак Вячорка.
Аб тым, што візавыя абмежаванні з-за вайны ва Ўкраіне не будуць тычацца беларусаў, Вячорка напісаў у сваім Facebook, адзначыўшы, што “сёння ўужо афіцыйна”.
“Дзякуй усім, хто дапамагаў. Беларусы не агрэсары. Беларусы змагаюцца за сваю свабоду і падтрымліваюць Украіну!” – запэўніў ён.
“Пры гэтым Эўразьвяз пакідае візавыя абмежаваньні для афіцыйных дэлегацыяў рэжыму, ураду, лукашэнкаўскай Палаткі, чыноўнікаў, Канстытуцыйнага і Вярхоўнага суда“, – дадаў Вячорка.
Нагадаем, што раней міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба настойваў на тым, што ў дачыненні да грамадзян Беларусі павінны быць уведзены такія ж візавыя абмежаванні, як і да грамадзян Расіі. Прычынай гэтага называўся саўдзел Беларусі ў расійскай агрэсіі на Ўкраіну.
У сваю чаргу ЗША не падтрымалі план Еўрасаюза абмежаваць выдачу віз грамадзянам Расіі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» расказаў дарадца Белага дому ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Джон Кэрбі, перадае “Радыё Свабода“.
Фота: Facebook Франака Вячоркі
Матэрыялы па тэме: