Для беларускіх дабраахвотнікаў ва УСУ сабралі грошы на пазадарожнік
18 студзеня 2023
208

Цягам тыдня быў завершаны збор грошай на пазадарожнік для беларускага добраахвотніцкага падраздзялення “Пагоня”, якое ваюе з расійскімі акупантамі ва Ўкраіне.

Мы выказваем вялікую падзяку кожнаму, хто дапамог сабраць сродкі на надзейнае аўто для нашых ваяроў. Дзякуючы пікапу байцы “Пагоні” змогуць паспахова выконваць цяжкія баявыя задачы і набліжаць Украіну да агульнай перамогі”, – гаворыцца ў паведамленні ў тэлеграм-канале палка “Пагоня”.

Дапамогу ў зборы сродкаў і інфармацыйную падтрымку аказаў Фонд салідарнасці Bysol. Згодна распаўсюджанаму ім паведамленню, на сённяшні момант «Пагоня» мае вострую патрэбу ў дадатковым пазадарожніку. Прычым пажадана, каб гэта быў пікап Mitsubishi L200, “бо падчас абстрэлу з пікапа лягчэй выскокваць. Машына такой мадэлі добра зарэкамендавала сябе на фронце”, гаварылася на сайце Bysol па зборы грошай. Сярэдні кошт Mitsubishi L200 (2001-2004) па рынку 8500 еўра.

Нагадаем, што ў лістападзе 2022 года збор грошай і рэчаў на карысць беларускага батальёна “Тэрор”, які ваюе ў складзе ўкраінскай арміі, наладзілі беларусы Батумі.

У верасні 2022 года полк імя Кастуся Каліноўскага, што ваюе ў складзе Ўзброеных сіл Украіны (УСУ), выказаў падзяку за амуніцыю і тэхнічныя прыстасаванні, якія перадалі байцам беларусы з розных краін.

Фота: blog.pgd.pl