Дванаццаць НДА заклікаюць да адстаўкі ганаровых консулаў Беларусі ў Швейцарыі і Ліхтэнштэйне
29 жніўня 2022
135

Па ініцыятыве нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі «Ліберэка – партнёрства за правы чалавека» дванаццаць арганізацый грамадзянскай супольнасці заклікалі да адстаўкі ганаровых консулаў Рэспублікі Беларусь у Швейцарыі і Княстве Ліхтэнштэйн.

Згодна адкрытаму лісту, размешчанаму на сайце «Ліберэка», ганаровыя консулы Герман Аляксандр Бейелер (Праттельн, кантон Базель-Ландшафт), Андрэй Нажэскін (Гівізіез, кантон Фрыбургу) і Цімаці фон Ландскрон (Шаан, Княства Ліхтэнштэйн) працуюць на добраахвотнай аснове, і займаючы свае пасады, яны падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі.

«Апошні не толькі нясе адказнасць за тысячы парушэнняў правоў чалавека ў сваёй уласнай краіне, але і падтрымлівае агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, якая парушае міжнароднае права і прывяла да дзясяткаў тысяч смерцяў», – гаворыцца ў лісце.

«Той факт, што тры джэнтльмены працягваюць служыць злачыннай дыктатуры, абуральны. Нягледзячы на ўсе злачынствы, яны працягваюць чапляцца за свае пасады, што я асуджаю самым рашучым чынам. На руках трох ганаровых консулаў кроў замучаных рэжымам Лукашэнкі. Тры ганаровыя консулы павінны вырашыць, ці лічаць яны сябе дэмакратамі або паслугачамі жорсткага дыктатара», – кажа прэзідэнт Libereco Switzerland Ларс Бюнгер.

У Германіі за апошнія месяцы двое з чатырох ганаровых консулаў Рэспублікі Беларусь ужо падалі ў адстаўку, хаця праваабаронцы прасілі іх гэта зрабіць яшчэ адразу пасля выбараў.