
Прадстаўнікі дыяспары могуць падаваць дакументы на праграму навучання лідэраў ад Дыпламатычнай Акадэміі аўстрыйскай сталіцы.
Паводле інфармацыйнага буклета з адукацыйнай прапановай, гэта будзе вочнае навучанне, якое арганізавана Дыпламатычнай Акадэміяй Вены – цэнтрам перадавога вопыту па вывучэнні міжнародных адносін, якая фінансуецца Аўстрыйскім фондам супрацоўніцтва ў мэтах развіцця.
«Спецыяльна распрацаваная праграма навучання для маладых і мэтанакіраваных грамадзян Беларусі ў Еўропе і суседніх краінах, якія імкнуцца стаць лідарамі дэмакратычных рэформаў у сваёй роднай краіне. Трэнінг дасць вам неабходныя навыкі і ўсебаковыя веды, якія спрыяюць правасуддзю і вяршэнства закона, а таксама ўмацуе вашыя лідэрскія якасці», – запэўніваюць арганізатары.
Двухтыднёвая праграма будзе спалучаць анлайн- і афлайн-навучанне з 14 па 26 лістапада 2022 года.
Як паведамілі Дыяспара.info прадстаўнікі дыяспары ў Аўстрыі, жадаючыя прайсці навучальную праграму для беларусаў мусяць даслаць свае заяўкі з матывіровачным лістом у свабоднай форме (для атрымання пазней намінацыйнага ліста) на адрас афіцыйна зарэгістраванай мясцовай суполкі ў краіне пражывання ці на электроннаю пошту Беларускай дыяспары ў Аўстрыі bel.diaspora.austria@gmail.com.
На адрас прадстаўніка Акадэміі дасылаць заяўкі не мае сэнсу, бо без намінацыйнага ліста ад дыяспарнай суполкі такія заяўкі разглядацца не будуць, падкрэсліваюць у Аўстрыі. Заяўкі прымаюцца да 15 верасня 2022 года.
Таксама прадстаўлены ўдакладнёныя патрабаванні да кандыдатаў:
– пражыванне ў краіне ЕС, Усходняй Еўропы і краінах Чарнаморскага рэгіёнаа;
– да 38 гадоў узросту;
– вышэйшая адукацыя;
– англійская мова не ніжэй узроўня В2;
– намінацыйны ліст ад мясцовай суполкі беларусаў;
– доказ грамадзянства Беларусі (для натуралізаваных беларусаў краін ЕС), пасведчанне аб нараджэнні (калі была адмова ад грамадзянства) альбо копія пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
Матэрыялы па тэме: