
Дыяспара ў Беластоку адгукнулася на просьбу Палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе супраць расійскай агрэсіі ва Ўкраіне, сабраць і перадаць ваярам найбольш патрэбныя для іх медыкаменты.
“Полк Каліноўскага звярнуўся па дапамогу ў зборы медыкаментаў да дыяспараў у Польшчы і іншых краінах. Прадстаўнікі беластоцкай дыяспары арганізавалі збор і пазней перадачу сабранага валанцёрам, якія апякуюцца добраахвотнікамі”, – паведаміла 1 лютага 2023 года ў Facebook група “Беларуская дыяспара Беластока”.
Паводле паведамлення найбольш запатрабаванымі і неабходнымі для нашых ваяроў з’яўляюцца наступныя лекі і медсродкі:
— парашкі ад прастуды і высокай тэмпературы;
— полівітаміны;
— вітамін С, аскарбінавая кіслата ў любым выглядзе;
— магнэ В, сугравальныя крэмы, гелі ці мазі для суставаў;
— прэпараты цынку для суставаў;
— хондраіцін сульфат ды іншыя артрапратэктары ў розных камбінацыях;
— кальцый D3, нікамед, іншыя формы кальцыя з вітамінам D;
— асобна вітамін D;
— супрацьзапаленчыя мазі для суставаў;
— німесулід, дыклафенак, кетапрафен у таблетках або Сашэ;
— вітаміны групы В у ампулах: тыямін, рыбафлавін, пірыдаксін, цыанакабаламін (В1, В2, В6, В12) па асобку і ў камбінацыях;
—гастрапратэктары: амепразол, нальпаза, нэксіум;
— актываваны вугаль;
— спрэі і растворы для паласкання горла;
— но-шпа;
— пульсаксіметры;
— супрацьапёкавыя гелі для баявых аптэчак;
— маркеры для баявых аптэчак;
— пантэнол мазь, спрэй для загойвання ран.
Адным з пунктаў збору стаў і офіс MOST Media у Беластоку (ul. Sienkiewicza 44). Збор будзе ажыццяўляецца да 13 лютага 2023 года ўключна, паведамляе тэлеграм-канал гэтага інтэрнэт-выдання.
Нагадаем, што ў верасні 2022 года Полк Каліноўскага абвяшчаў аб наборы ў сваю медыцынскую службу лекараў агульнай практыкі альбо тэрапеўтаў, псіхіятраў альбо псіхатэрапеўтаў.
Фота: Facebook “Беларускай дыяспары Беластока”
Матэрыялы па тэме: