Дыяспара ў Беластоку запрашае ахвотных на свой другі турзлёт
13 жніўня 2022
166

Другі турыстычны злёт актывістаў беларускай дыяспары «БудзеНіка-2» намечаны на 19-21 жніўня 2022 года ў Падляшскім ваяводстве Польшчы.

Ахвотныя прыняць удзел у злёце збяруцца на беразе возера Białe недалёка ад гарадка Аўгустаў. Каб быць сярод такіх, трэба прайсці абавязковую рэгістрацыю ў тэлеграм-чаце @salidarnasc, даслаўшы туды інфармацыю пра сябе (імя, горад), колькасць асобаў (дарослыя + дзеці), колькасць намётаў і колькасць машын і вольных месцаў, калі гатовыя кагосьці падвезці.

Арганізатары абяцаюць, што на месцы будзе пітная вада, непадалёк кавярня, душ, а да бліжэйшай крамы 7 км, піша тэлеграм-канал «Беласток | Білосток | Белосток».

Першы злёт “БудзеНіка” адбыўся там жа ў сёлетнім ліпені.