Дыяспара ў грузінскім Батумі арганізавала збор дапамогі батальёну “Тэрор”
23 лістапада 2022
127

Збор грошай і рэчаў на карысць беларускага батальёна “Тэрор”, які ваюе ў складзе ўкраінскй арміі, наладзілі беларусы Батумі.

Мы дапамагаем на гэты момант батальёну „Тэрор” з цёплым адзеннем. Мы ўжо адправілі софтшэлы, шапкі бафы, брэндзіравалі іх тут. Збіраем грошы. Купляем у Турэччыне. Нават купляем у Польшчы праз нашых сяброў валанцёраў. Зараз мы замовілі медыцыну і цёплыя штаны для хлопцаў. Як атрымліваецца, так і дапамагаем”, – цытуе валанцёрку Святлану радыё “Рацыя”.

Паводле яе, дапамога паступае рознымі сумамі ад людзей, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. “Большасць нашых ваяроў таксама былі рэпрэсаванымі, і зараз стаяць на абароне Ўкраіны, каб вызваліць Беларусь. Таму, канешне, дапамога ім патрэбная. І ім дапамагаюць усе, у каго ёсць магчымасць”, – кажа валанцёрка.

Як адзначаюць самі байцы “Тэрору”, раней яны былі ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК), але потым адасобіліся ад яго. “Калі сапраўдныя вайскоўцы ідуць у палітыку, яны, як правіла, штурмуюць рэзідэнцыю прэзідэнта. Калі штурм паспяховы – улада ў краіне пераходзіць да хунты. Калі ў палітыку ідзе кіраўніцтва ПКК – праводзіцца медыя штурм”, – распавялі яны ў сваім тэлеграм-канале, адзначыўшы, што беларускія добраахвотнікі павінны прадстаўляюць свой народ не ў кабінетах уладных структур, а на фронце.