
Лідэр беларускага пратэсту Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел ва ўрачыстасцях з нагоды 160-годдзя паўстання Кастуся Каліноўскага ў Вільні. У Беластоку з гэтай нагоды арганізаваны шэраг мерапрыемстваў, а ў Варшаве беларусы прыйшлі да расійскага пасольства.
“Каліноўскі, які кіраваў паўстаннем на тэрыторыі Беларусі, ёміста сфармуляваў нацыянальную ідэю Беларусі: толькі тады народзе зажывеш шчасліва, калі над табой не будзе чужой улады”, – заявіла Святлана Ціханоўская, прымаючы ўдзел 22 студзеня 2023 года ў мерапрыемствах на могілках Росы ў Вільні, дзе пахаваныя героі паўстання Кастуся Каліноўскага, якое ў Польшчы называюць Студзеньскім паўстаннем 1863-1864 гадоў.
(Дапаўненне ад 22:22 22.01.2023): Змененыя словы паслання Кастуся Каліноўскага, на якія звярнулі ўвагу многія праслухаўшыя выступ палітыка, прымусілі Святлану Ціханоўскую падкарэктаваць іх. “Сябры, я ведаю, што змененыя словы Каліноўскага ў маім выступе выклікалі абурэнне. У арыгінале цытата гучыць так: «Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе». Я прызнаю, што менавіта так павінны цытавацца яго словы“, – сказала яна ў сваім тэлеграм-канале, адзначыўшы, што пад чужой уладай маецца на ўвазе і Лукашэнка, і Расія, якая спрабуе знішчыць нашу дзяржаўнасць.
“І я хачу паўтарыць тое, што паўтараю ўжо практычна год: Расія – агрэсар, Лукашэнка і Пуцін – ваенныя злачынцы“, – заявіла Ціханоўская.
Беларускі сцяг на даных урачыстасцях быў сярод сцягоў Літвы, Польшчы, Украіны, г.зн. у краінах, дзе адбываліся падзеі 160-гадовай даўніны.
У Варшаве беларусы правялі акцыю перад расейскім пасольствам амбасадай з нагоды 160-й гадавіны пачатку паўстання 1863-1864 гадоў, распавядае “Радыё Свабода“.
Удзельнікі акцыі каля расійскага пасольства ў Варшаве заклікалі да трыбуналу над Пуціным і Лукашэнкам.
У польскім Беластоку запланавана цэлая праграма мерапрыемстваў з нагоды ўзгадвання паўстання Каліноўскага. Яны праходзяць з 18 студзеня 2023 года па 30 студзеня 2023 года ў беларускім хабе “Новая зямля” і пабе Beer4You. Сярод іх тэатральныя выступленні, лекцыі па гісторыі, майстар класы, спевы, распавядаецца ў тэлеграм-канале “Новай зямлі”.
Фота і выявы: Белсат, тэлеграм-каналы “Новая зямля”, “Парламентский канал”, “Радыё Свабода”
Матэрыялы па тэме: