Дыяспара ў Швецыі дабілася выкладання беларускай мовы ў школах
12 сакавіка 2023
155

Шведскі дэпартамент адукацыі ў выніку перамоў з тамтэйшымі беларусамі даў дазвол на выкладанне беларускай мовы ў школах.

Аб’яднанне «Беларусы Швецыі» атрымала адказ з дэпартаменту адукацыі на свой запыт пра выкладанне беларускай мовы ў шведскіх школах (modersmålsundervisning). Дзякуючы перамовам з дэпартментам адукацыі, правілы для беларусаў перагледзелі і беларускую мову можна вывучаць нават калі ёсць менш за пяць вучняў у камуне (муніцыпалітэце)”, – перадае тэлеграм-канал аб’яднання.

Там жа адзначаецца, што каб атрымаць навучальныя гадзіны, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца ці будзе навучацца дзіцёнак. Кожную заяўку школы рэгіструюць у дэпартаменце адукацыі. Як толькі заяўкі трапяць у дэпартамент адукацыі, запусціцца працэс рэркутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камунамі.

Наколькі мне вядома, калі ёсць прынамсі тры вучні ў школе, што жадаюць вывучаць сваю родную мову, дык Швецыя прапануе такую мажлівасць. Тым больш тут жывуць людзі, якія свайго часу працавалі настаўнікамі беларускай мовы ў Беларусі і не супраць весці заняткі і тут”, – падзяліўся сваімі ведамі аб магчымасці вывучэння беларускай мовы ў Швецыі інтэрнэт-выданню dev.by эмігрант з Беларусі.