
На традыцыйным нядзельным мітынгу акцыі 15 студзеня 2023 года варшаўскія беларусы далі свой адказ на патрабаванне правесці акцыю за адмену антылукашэнкаўскіх санкцый.
“Разам скажам “Так!” санкцыям, каб хутчэй вярнуцца на Радзіму”, – цытуе удзельнікаў мітынгу тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”.
У паведамленні нагадваецца, што “беларусам замежжа прапанавалі зрабіць акцыі супраць санкцый у цэнтры Еўропы, каб зарабіць міласць ад “голага цара”. Але кожны свядомы беларус памятае яго выказванне: “санкцыі робяць нас мацней”.
“Ужо доўгі час кожный тыдзень беларусы Варшавы робяць акцыі, каб наша краіна была мацней, а рэжым не меў магчымасці гандляваць. Пад напорам дыктатар аддасць уладу беларусам і тады мы з радасцю вернемся ў родны край”, – кажуць варшаўскія беларусы.
Акцыя прайшла каля помніка Мікалаю Каперніку, піша тэлеграм-канал “Акцыі беларусаў Варшавы“.
13 студзеня 2022 года некалькі беларусак з дыяспары ў польскім Беластоку заявілі аб жаданні бачыць Аляксандра Лукашэнку ў Гаазе, дзе з яго будуць зняты ўсе санкцыі. “Вольныя беларускі Беластока” нагадалі прыхільнікам і пасобнікам дыктатуры, што “лепш Лукашэнка ў Гаазе, чым усё вы з ім разам ў Нюрнбергу”.
Раней член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Алег Дзьячэнка заявіў, што нязгодныя з рэжымам беларусы, якія з’ехалі за мяжу, могуць вярнуцца ў Беларусь «раскаяться» і «сотворить достойный плод покаяния». “Пусть проведут митинги в Варшаве, Вильнюсе, других западных государствах за снятие неправомерных, необоснованных санкций против нашей страны“, – прапанаваў ён.
Фота: тэлеграм-канал “Беларусы зарубежья”
Матэрыялы па тэме: