Дыяспара ў Варшаве патрабавала вызвалення палітзняволеных жанчын
13 сакавіка 2023
223

Беларусы Варшава 12 сакавіка 2023 года падчас стаўшай традыцыйнай нядзельнай акцыі патрабавалі вызвалення жанчын, зняволеных лукашэнкаўскімі судамі па палітычных прычынах.

У Беларусі на сёння больш за 190 палітзняволеных жанчын, а за перыяд з 2020 па 2023 год за кратамі іх было не меньш за 390. “Усе яны асуджаны рэжымам толькі за тое, што рэалізавалі сваё права мець голас, прагнуць праўды, імкнуцца да лепшай будучыні для сябе і для сваіх дзяцей. Самай маладой жанчыне-палітвязню – 20 гадоў, самай дарослай – 70”, – паведамляе тэлеграм-канал “Акцыі беларусаў Варшавы”.

Там жа адзначаецца, што палітычныя зняволеныя жанчыны адбываюць пакаранне у невыносных, бязчалавечных умовах, у холадзе, без свежага паветра, гарачай вады, добрай ежы, чыстай бялізны, сродкаў гігіены. “А галоўнае – шмат хто не мае магчымасці бачыць сваіх дзецей. Іх катуюць маральна і фізічна, забіраюць годы жыцця і пазбаўляюць стасункаў з блізкімі”, – гаворыцца ў паведамленні.

Акцыя прайшла каля помніка Мікалаю Каперніку. Ён быў у форме шматлюднага пікета, бачна з фотаздымкаў тэлеграм-канала Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Варшаўскія беларусы выходзяць штотыдзень на нядзельныя акцыі, прыцягваючы ўвагу да сітуацыі ў Беларусі.

Фота: тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру “Вясна”